Кенія збіраецца купіць у кампаніі Зінгмана трактары і іншую тэхніку на $320 млн

МТЗ
5 хв.

На русском языке: Кения собирается купить у компании Зингмана трактора и другую технику на $320 млн

Выданне Reform.by звярнула ўвагу на матэрыял кенійскага выдання The Weekly Review, дзе высветлілі, што ўрад Кеніі збіраецца купіць у кампаніі «зброевага барона» Аляксандра Зінгмана – «Aftrade DMCC», якая зʼяўляецца афіцыйным дылерам беларускай тэхнікі ў Афрыцы, беларускія трактары, кормаўборачныя камбайны, самазвалы і іншую тэхніку на суму каля $320 мільёнаў долараў.

Гэтая здзелка стане найбуйнейшай для Кеніі за апошнія гады, імпартаваць тэхніку будзе дзяржаўная крэдытная арганізацыя Agricultural Finance Corporation (AFC), а фінансаваць, як высветлілі журналісты, панафрыканскі банк Trade and Development Bank of COMESA, які зʼяўляецца партнёрам Банка развіцця Беларусі.

Банк выдасць ільготны крэдыт тэрмінам на 7 гадоў пад 2 і 3% гадавых. У артыкуле называецца сума камісійных, якія AFTRADE плануе атрымаць ад здзелкі – 5 млн долараў.

Адзначаецца, што па аналагічнай схеме ў 2019 годзе планавалася экспартнае фінансаванне сумесных праектаў Беларусі і Зімбабвэ.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская наведае ЗША з афіцыйным візітам
Наступны матэрыял
Храналогія здзелкі на $320 млн: за апошні год Зінгман быў у Кеніі мінімум 7 разоў

Iншыя матэрыялы