Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік загінуў на вайне

Радыё Свабода
5 хв.

На русском языке: На войне погиб ещё один беларусский доброволец

Па інфармацыі Радыё Свабода, на вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Павел Горбач з пазыўным «Борт». Акалічнасці гібелі беларуса, які змагаўся за свабоду Беларусі і Украіны, на дадзены момант невядомыя.

Журналісты паведамляюць, што ў Беларусі Павел прайшоў праз «хімію», ён быў фанатам мінскага футбольнага клуба «Дынама», удзельнічаў у пратэстах 2020 года і быў вымушаны зʼехаць з краіны, ратуючыся ад палітычных рэпрэсій.

Ва Украіну Павел паехаў з самага пачатку вайны, дзе разам з іншым беларускім добраахвотнікам Дзмітрыем Апанасавічам («Тэрор») у сакавіку 2022 года ўдзельнічаў у баях у Ірпені, падчас якіх Апанасовіч атрымаў смяротнае раненне.

Папярэдні матэрыял
Валерый Мацкевіч прызначаны кіраўніком апарату АПК
Наступны матэрыял
Уначы ў Мінск прыляцеў бізнэс-джэт з Афрыкі: прывезлі прадстаўнікоў Эфіопіі?

Iншыя матэрыялы