На русском языке:
Под Мозырем соорудили десятки огневых точек, чиновники говорят об учениях
Па нашых дадзеных, у пачатку студзеня ўздоўж трасы Р131 каля в. Пянькі з’явіліся дзясяткі агнявых кропак (з мяшкоў з пяском), акопы, самаробныя шлагбаумы, блокпост і зямлянкі. Гэта ж пацвярджае і «Флагшток».
Вядома, што гэтая траса вядзе ад Мазыра да Мазырскага НПЗ, а байніцы новых пунктаў абароны накіраваны менавіта ў бок Мазыра.
Акрамя гэтага, каля новых збудаванняў былі заўважаныя вайскоўцы, пазначаныя чырвоным скотчам. Дадзенае абазначэнне раней ужо выкарыстоўвалася для ідэнтыфікацыі беларускіх вайскоўцаў ва ўкраінскім прымежжы.
Тое, што вайскоўцы там знаходзяцца менавіта з мэтай удзелу ў вучэннях, пацвердзіў і вайсковы камісар Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці Ігар Чайка, які сёння паведаміў:
«У гэтыя дні ідуць планавыя заняткі па баявой падрыхтоўцы. Зараз адпрацоўваюцца пытанні, якія тычацца перакрыцця аўтамабільных шляхоў».
Не выключана, што ў рамках гэтых вучэнняў вайскоўцы будуць адпрацоўваць і адбіццё нападу на МНПЗ. Таксама нагадаем, што ў снежні 2024 г. у Мазырскі р-н былі перакінутыя падраздзяленні 120-й механізаванай брыгады (в/ч 04147).