У Кіеве з’явіцца сквер імя Кастуся Каліноўскага

Кастусь Каліноўскі
5 хв.

In English: A park named after Kastus Kalinouski will appear in Kiyv
На русском языке: В Киеве появится сквер имени Кастуся Калиновского

18 снежня на сайце Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА) завяршылася электроннае грамадскае абмеркаванне праекта перайменавання сквера ў Дняпроўскім раёне горада Кіева ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

У Кіеве з’явіцца сквер імя Кастуся Каліноўскага

Вынікі абмеркавання праекта на сайце КГДА / projects.kyivcity.gov.ua

«За» прагаласавалі 65 чалавек. Такім чынам, сквер на скрыжаванні вуліц Гродзенскай і Алмаацінскай у Кіеве будзе насіць імя Кастуся Каліноўскага. Сам праект перайменавання сквера ініцыяваны пры падтрымцы Free Belarus Center і рэалізаваны вядомым гомельскім актывістам Валерыем Сляпухіным.

У Кіеве з’явіцца сквер імя Кастуся Каліноўскага

Сквер, які будзе насіць імя Кастуся Каліноўскага / Google Maps
Папярэдні матэрыял
Перастаноўкі ў кіраўніцтве БелАЗа. Крыніцы: завод узначаліць сваяк Качанавай?
Наступны матэрыял
У Мінск прылятаў самалёт авіякампаніі, якая мае дачыненне да перавозкі зброі і іранскіх баевікоў

Iншыя матэрыялы