Пад Оршай вандалы наклеілі георгіеўскія стужкі на мемарыяльную пліту на месцы сталінскіх расстрэлаў

motolko.help
2 хв.

На русском языке: Под Оршей вандалы наклеили георгиевские ленты на мемориальную плиту на месте сталинских расстрелов

Выданне Orsha.eu паведамляе, што помнік на месцы сталінскіх расстрэлаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пацярпеў ад вандалаў.

Невядомыя наклеілі на мемарыяльную пліту налепкі ў выглядзе «георгіеўскіх стужак» і вывесілі плакат з расійскім трыкалорам і зоркай. Аднак на момант, калі быў зроблены фотаздымак, плакат ужо быў сарваны ветрам ці кімсьці, хто праходзіў міма.

Паводле ацэнак даследчыкаў, ва ўрочышчы Кабыляцкая гара былі расстраляны ад 300 да 5 тысяч чалавек. Вядома, што сярод забітых былі: беларусы, палякі, яўрэі, латышы, літоўцы, украінцы, рускія, немцы і нават адзін грэк.

Пад Оршай вандалы наклеілі георгіеўскія стужкі на мемарыяльную пліту на месцы сталінскіх расстрэлаў

Папярэдні матэрыял
Прыёрбанк спыніў праводзіць Альфа-Банку плацяжы ў далярах і еўра
Наступны матэрыял
Беларускім рэйкавым партызанам пагражае смяротнае пакаранне

Iншыя матэрыялы