Прыёрбанк спыніў праводзіць Альфа-Банку плацяжы ў далярах і еўра

Ілюстратыўнае фота
3 хв.

На русском языке: Приорбанк прекратил проводить Альфа-Банку платежи в долларах и евро

Учора тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» паведаміў непацверджаную інфармацыю, што Прыёрбанк спыніў правядзенне плацяжоў Альфа-Банку ў далярах ЗША і еўра.

Інфармацыя знайшла пацверджанне. У апавяшчэнні ў асабістым кабінеце кліентаў Прыёрбанка гаворыцца: «плацяжы на карысць кліентаў банкаў-нерэзідэнтаў РБ з удзелам арганізацый групы Альфа-Банк і АКБ Капіталбанк (Узбекістан) у далярах ЗША і еўра будуць адхіляцца банкам у сувязі з унутранай палітыкай RBI»

Акрамя таго, крыніцы паведамляюць, што рашэнне аб спыненні плацяжоў Альфа-Банку прынята непасрэдна ўладальнікам Прыёрбанка — аўстрыйскай банкаўскай групай Raiffeisen Bank International.

«Рашэнне тычыцца не толькі беларускага аддзялення Альфа-Банка, а ўвогуле ўсіх яго падраздзяленняў. Мабыць, гэтае рашэнне звязанае з рызыкай патрапіць пад санкцыі ЕС», — пішуць крыніцы.

Нагадаем, 6 красавіка расійскі «Альфа-Банк» трапіў пад санкцыі ЗША, тады ж беларускі «Альфа-Банк» паведаміў, што яго гэтыя санкцыі не павінны закрануць.

Прыёрбанк спыніў праводзіць Альфа-Банку плацяжы ў далярах і еўра

Папярэдні матэрыял
Прадуктовае эмбарга працягнута да канца 2022 года, а спіс «санкцыёнкі» зноў звузілі
Наступны матэрыял
Пад Оршай вандалы наклеілі георгіеўскія стужкі на мемарыяльную пліту на месцы сталінскіх расстрэлаў

Iншыя матэрыялы