На русском языке:
Под санкции ЕС попали 12 чиновников и военных из РБ
Як заўважыла выданне Reform.by, у 12-ы пакет санкцый ЕС супраць РФ патрапілі і 12 фізічных асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.
Пад санкцыі ЕС патрапілі:
- Алег Мішчанка, першы намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта,
- Аляксандр Рахманаў, намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі,
- Аляксей Лабко, начальнік 230-га агульнавайсковага палігона,
- Павел Муравейка, першы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі,
- Валерый Равенка, начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнік міністра абароны,
- Васіль Герасімаў, старшыня КДК,
- Віталь Ефанаў, начальнік 174-га навучальнага палігона ВПС і войскаў СПА,
- Леанід Давідовіч, камандзір 61-й авіябазы ў Баранавічах,
- Сяргей Лагадзюк, намеснік начальніка генштаба УС,
- Уладзімір Чараўхін, начальнік гомельскай філіі «Белаэранавігацыі»,
- Вячаслаў Расалай, намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта,
- Аляксандр Дакучыц, начальнік брэсцкай філіі «Белаэранавігацыі».
Акрамя таго, пад санкцыі патрапіла і ўраджэнка Віцебска Галіна Кацюшчанка – старшыня «выбаркама» у акупаванай частцы Запарожскай вобласці, Украіны.