Пад санкцыі ЕС патрапілі 12 чыноўнікаў і вайскоўцаў з РБ

4 хв.

На русском языке: Под санкции ЕС попали 12 чиновников и военных из РБ

Як заўважыла выданне Reform.by, у 12-ы пакет санкцый ЕС супраць РФ патрапілі і 12 фізічных асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.

Пад санкцыі ЕС патрапілі:

  • Алег Мішчанка, першы намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта,
  • Аляксандр Рахманаў, намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі,
  • Аляксей Лабко, начальнік 230-га агульнавайсковага палігона,
  • Павел Муравейка, першы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі,
  • Валерый Равенка, начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнік міністра абароны,
  • Васіль Герасімаў, старшыня КДК,
  • Віталь Ефанаў, начальнік 174-га навучальнага палігона ВПС і войскаў СПА,
  • Леанід Давідовіч, камандзір 61-й авіябазы ў Баранавічах,
  • Сяргей Лагадзюк, намеснік начальніка генштаба УС,
  • Уладзімір Чараўхін, начальнік гомельскай філіі «Белаэранавігацыі»,
  • Вячаслаў Расалай, намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта,
  • Аляксандр Дакучыц, начальнік брэсцкай філіі «Белаэранавігацыі».

Акрамя таго, пад санкцыі патрапіла і ўраджэнка Віцебска Галіна Кацюшчанка – старшыня «выбаркама» у акупаванай частцы Запарожскай вобласці, Украіны.

Папярэдні матэрыял
Агляд ваенных падзей у Беларусі за 11-17 снежня
Наступны матэрыял
«Кашалёк» Лукашэнкі Мікалай Варабей перавёў свой самалёт пад кіраванне латвійскай кампаніі

Iншыя матэрыялы