Пад выглядам «Свята восені» ў яслях прайшоў «Дзень народнага адзінства»

Фото: Canva
2 хв.

Адміністрацыя яслі-сада №76 у Сухараве раздала дзецям чырвона-зялёныя балонікі, уключыла музыку, відэазапіс і назвала тое, што адбываецца «святам восені». Пазней відэа з’явілася на канале яслі-сада №76 у YouTube пад назвай «Дзень народнага адзінства. Флэшмоб».

Бацькі былі абураныя тым, што дзяцей без іх ведама выкарыстоўваюць у прапагандысцкіх мэтах:

«Адміністрацыяй, пры падтрымцы педагагічнага складу, была праведзена прапагандысцкая акцыя, з выкарыстаннем дзяцей усляпую пад выглядам свята Восені. Бацькі былі зусім не ў курсе гэтага шоу з выкарыстаннем іх дзяцей і зараз многія абураныя такой бессаромнасцю. Таксама былі сэсіі фатаграфавання з партрэтам паехаўшага і лукашысцкай сімволікай».

Видео было удалено с YouTube почти сразу после публикации, а телеграмм-канал «Желтые сливы», который является одним из рупоров государственной пропаганды и, по нашей информации, имеет непосредственное подчинение администрации Лукашенко, разразился следующим постом:

 «Это [недовольные родители — прим. Motolko.help] походу те же имбецилы, которые в прошлом году своих чат по митингам таскали. Если для взрослого человека патриотическое воспитание детей это «бесстыдство», а государственный флаг это «лукашистская символика» — вон нахрен в Польшу. Скачите там со своими «почти польскими» тряпками сколько влезет. Перед отъездом не забудьте возместить государству питание и прочие расходы, за которые вы сейчас платите копейки. 

А еще советуем «родителям» пожаловаться не экстремисту [Telegram-канал МотолькоПомоги признан экстремистским в Беларуси — прим. Motolko.help], а в районный отдел образования. Там должны знать, кого первым в СОПы поставить. Если родители дегенераты, то защитить детей от этих уродов — это обязанность государства. 

А администрации ясли-сада №76 респект и уважуха! Посылайте на три буквы недовольных и сообщайте нам. Мы на эту бчб-плесень управу найдем».

Відэа было выдаленае з YouTube амаль адразу пасля публікацыі, а тэлеграм-канал «Жоўтыя слівы», які з’яўляецца адным з рупараў дзяржаўнай прапаганды і, па нашай інфармацыі, мае непасрэднае падпарадкаванне адміністрацыі Лукашэнкі, зрабіў наступны пост:

«Гэта [незадаволеныя бацькі — рэд.] паходу тыя ж імбецылы, якія ў мінулым годзе сваіх дзяцей па мітынгах цягалі. Калі для дарослага чалавека патрыятычнае выхаванне — гэта «бессаромнасць», а дзяржаўны сцяг гэта «лукашысцкага сімволіка» — вон нахрэн у Польшчу. Скачыце там са сваімі «амаль польскімі» анучамі колькі ўлезе. Перад ад’ездам не забудзьцеся пакрыць дзяржаве харчаванне і іншыя выдаткі, за якія вы зараз плоціце капейкі.

А яшчэ раім «бацькам» пажаліцца не экстрэмісту [тэлеграм-канал МотолькоПомоги прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі — рэд.], а ў раённы аддзел адукацыі. Там павінны ведаць, каго першым у сацыяльна небяспечнае становішча паставіць. Калі бацькі дэгенераты, то абараніць дзяцей ад гэтых вырадкаў — гэта абавязак дзяржавы.

А адміністрацыі яслі-сада №76 рэспект! Пасылайце на тры літары незадаволеных і паведамляйце нам. Мы на гэтую бчб-цвіль управу знойдзем».

Папярэдні матэрыял
Міліцыя не змагла знайсці забойцу Бандарэнкі і прыпыніла крымінальную справу
Наступны матэрыял
IFC хоча даць грошай забудоўшчыку, які фінансуе Лукашэнкаўскія структуры

Iншыя матэрыялы