IFC хоча даць грошай забудоўшчыку, які фінансуе Лукашэнкаўскія структуры

Фото: Dominic Chavez / International Finance Corporation
2 хв.

Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC) можа вылучыць фінансаванне прыватнаму забудоўшчыку «Стромінвест» на будаўніцтва двух ЖК у Мінску і ў Мінскім раёне, паведамляе «Штодзённік» у сваім расследаванні.

Гаворка ідзе аб выдачы 20 мільёнаў еўра на падтрымку будаўніцтва ЖК «Камфорт Парк» і «Сухарава I». Прапанова «Стромінвеста» стала першым праектам з Беларусі, прынятым на зацверджанні саветам дырэктароў IFC пасля жніўня 2020 года.

Але справа ў тым, што гэтая кампанія ўжо была замяшаная ў шэрагу скандалаў. У прыватнасці, яны праз суд высялялі людзей з прыватных дамоў у цэнтры Мінска.  Адбывалася гэта пры непасрэднай дапамозе «Белдзіпразема», які заніжаў страты людзей пры перасяленні, каб засяліць іх у дамы для маламаёмных, якія і будуе кампанія «Стромінвест».

Адзін з прыватных дамоў у цэнтры Мінска «Белдзіпразем» на карысць «Стромінвеста» ацаніў крыху больш, чым у $5000.

Акрамя таго, у мінулым годзе экс-палітвязень Мікалай Аўтуховіч праводзіў уласнае расследаванне і высвятліў, што кампанія «Строминвест» замешаная ў амаль прамым фінансаванні лукашэнкаўскіх дзяржструктур. У 2018 годзе ў акце выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка для СУП «Стромінвест-Ратамка» было сказана, што «Стромінвест» пералічыць $50 з кожнага пабудаванага квадратнага метра ЖК «Камфорт Парк» у Прэзідэнцкі спартыўны клуб, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка.

Плошча ЖК «Камфорт Парк» больш за 50 000 кввадратных метраў. Атрымліваецца, яны ім пералічылі як мінімум $2 500 000.

Зараз дагавор на вылучэнне сродкаў «Стромінвесту» знаходзіцца на зацверджанні савета дырэктараў IFC. Па якім прынцыпе арганізацыя сабралася даць фінансаванне кампаніі, якая мае прамыя сувязі з нелегітымным урадам Беларусі — невядома.

Папярэдні матэрыял
Пад выглядам «Свята восені» ў яслях прайшоў «Дзень народнага адзінства»
Наступны матэрыял
У сетку злілі размову ключавых сілавікоў пасля грандыёзнага маршу 16 жніўня

Iншыя матэрыялы