Падарунак за $4,6 млн. Новыя валоданні першага беларускага прыватага ахоўнага прадпрыемства на вуліцы Карвата

хв.

У чэрвені гэтага года мы пісалі пра тое, што кампанія ТАА «ГардСэрвіс», ледзь атрымаўшы права захоўваць, насіць і ўжываць агнястрэльную зброю, хутка пераехала са свайго офіса па вуліцы Стралковай у комплекс будынкаў па вуліцы Карвата, які ім раней перадалі.

«Наша Ніва» даведалася, што комплекс будынкаў на вуліцы Карвата, 85 з прылеглай тэрыторыяй у 3,6 гектара раней належаў БФСТ «Дынама».

Падарунак за $4,6 млн. Новыя валоданні першага беларускага прыватага ахоўнага прадпрыемства на вуліцы Карвата

Самі будынкі маюць плошчу ў 2196 кв.м. На тэрыторыі знаходзіцца тэнісны корт, трэніровачная пляцоўка, футбольнае поле і іншыя аб’екты.

Падарунак за $4,6 млн. Новыя валоданні першага беларускага прыватага ахоўнага прадпрыемства на вуліцы Карвата

Падлічыць поўны кошт аб’ектаў складана, але толькі сама зямля плошчай 3,6 га па сярэднім кошце ў гэтым раёне каштавала б $4,6 млн.

Як паведамляе выданне, раней гэты комплекс выкарыстоўваўся для трэніровак спецыяльных атрадаў.

У 1991-2019 гадах там знаходзіўся Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў «Цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі», дзе прайшлі навучанне больш 2500 замежнікаў.

Растлумачым, што атрымаўшы права насіць і прымяняць зброю, ТАА «ГардСэрвіс» стала першым прыватным ахоўным прадпрыемствам у Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Літва спыніла перавозку БелАЗаў праз Клайпедскі порт
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская пашырыла сваю эканамічную каманду

Iншыя матэрыялы