На русском языке:
Похоже, что бизнес-джет семьи Лукашенко летал в Турцию забирать документы его внучки
Сёння раніцай мы пісалі, што ўначы ўрадавы бізнес-джэт Bombardier Challenger 850 з рэг. нумарам EW-301PJ паляцеў з Мінска ў Стамбул праз Маскву. Тады ж мы звярнулі ўвагу, што ўчора ў сацсетках быў апублікаваны пост пра тое, што на вадаспадах пад Мерсінам была знойдзена сумка з дакументамі на імя Дар’і Лукашэнкі.
Мы не ведаем, ці належаць знойдзеныя дакументы менавіта дачцы Дзмітрыя Лукашэнкі, але на карысць гэтай версіі пачаў казаць яшчэ адзін факт. Справа ў тым, што бізнес-джэт, які раніцай прыляцеў у Стамбул, ужо днём у 16:18 вылецеў назад у Маскву, дзе прызямліўся ў 20:56.
І яшчэ адзін момант. У мінулым годзе Дар’я давала інтэрвʼю, дзе паведаміла, што паступіла ў ВНУ на эканамічны факультэт. Праўда, у якой канкрэтна ВНУ, яна не ўдакладніла.
Калі гаворка пра Мінск, то эканамічны факультэт ёсць толькі ў БДУ і МІПСА. Але вучыцца яна можа і за мяжой. Напрыклад, яе старэйшая сястра Анастасія вучыцца ў МДУ ў Маскве. Магчыма, што ў Маскве вучыцца і сама Дарʼя, што ў такім выпадку можа зʼяўляцца дадатковым пацверджаннем таго, што торба з дакументамі, знойдзеная на вадаспадах, прыналежыць менавіта ёй.