Падобна, што дайшла чарга на рэмонт да пашкоджанага расійскага А-50У у Мачулішчах. Ён восем месяцаў прастойваў у ангары, а мы і не супраць

jetphotos.com
5 хв.

На русском языке: Два года на модернизацию самолета ДРЛО. Теперь очередь дойдет до поврежденного российского А-50У в Мачулищах?

Учора расейскія вайскоўцы ТГ-каналы распаўсюдзілі відэа першага палёту чарговага мадэрнізаванага самалёта ДРЛА А-50У для ПКС РФ.

Па нашых дадзеных, гэтым бортам стаў самалёт з рэгістрацыйным нумарам RF-50606 (бартавы – «51 чырвоны»). Менавіта гэты асобнік «старога» А-50 прыбыў на завод ТАНТК ім. Берыева ў Таганрозе ў канцы 2021 года. Планавы тэрмін здачы работ па мадэрнізацыі павінен быў скласці два гады.

Расцех даў справаздачу аб завяршэнні мадэрнізацыі гэтага борта роўна месяц таму – 22 верасня 2023, а відэа зʼявілася толькі цяпер.

Такім чынам, з улікам часу, які патрабуецца на пераабсталяванне такога тыпу самалётаў, і тэмпаў мадэрнізацыі (гэты самалёт стаў восьмым «У» у ПКС), можна меркаваць, што пашкоджаны 26 лютага 2023 года ў Мачулішчах А-50У (RF-50608, « 43 чырвоны») з 2 сакавіка 2023 усё яшчэ знаходзіцца ў Таганрозе. Верагодна толькі зараз, праз восем месяцаў, да яго дойдзе чарга і борт пачнуць рамантаваць. Пры ўмове, што ў Расіі для гэтага засталіся рэсурсы.

Усяго за час вайны ў Беларусі ў розны час былі заўважаны пяць бартоў ДРЛА ПКС РФ. Усе яны былі ўжо мадэрнізаванымі версіямі А-50У.

Падчас прац А-50У атрымліваюць новыя:
— пілатажна-навігацыйны комплекс;
– радыё-электроннае начынне РЛС (пераважна з камплектуючых замежнай вытворчасці);
— сістэму кіравання і сувязі;
— ВК-дысплеі замест ЭПТ;
— месцы адпачынку і буфет.

Папярэдні матэрыял
Як аэрадром «Лунінец» прыкрываюць ад беспілотнікаў?
Наступны матэрыял
На школьных дыскатэках забаранілі ставіць Нагу Звяло, Ледзі Гагу і нават Ксенію Сітнік?

Iншыя матэрыялы