Падраздзяленні ССА працягваюць размяшчацца ў памежжы з Украінай

спутник
3 хв.

На русском языке: Подразделения ССО продолжают располагаться в приграничье с Украиной

У сакавіку мы працягнулі фіксаваць знаходжанне ССА ў памежжы на поўдні Беларусі. Афіцыйна заяўлялася, што вайскоўцы там выконваюць задачы па ахове мяжы з Украінай, аднак паралельна з гэтым яны займаюцца і забеспячэннем аховы расейскіх вайсковых аб’ектаў у Гомельскай вобласці.

Падраздзяленні ССА працягваюць размяшчацца ў памежжы з Украінай

На канец сакавіка ў прымежжы з Украінай знаходзіліся:

  • 383-і асобны дэсантна-штурмавы батальён 38-ы адшбр. (в/ч 92900)
    Дзе: наваколлі аэрадрома «Зяброўка».
  • Атрад 5-й брыгады ССА УС РБ.
    Дзе: наваколлі Мазыра.

Агульную колькасць гэтых падраздзяленняў «Беларускі Гаюн» ацэньвае ў 400-500 чалавек.

Акрамя таго, да канца бягучага года паблізу аэрадрома «Лунінец» (Брэсцкая вобл), дзе раскватараваны 56-ы зенітны ракетны полк УС РБ (в/ч 10198), будуць праводзіцца палявыя выхады падраздзяленняў ССА.

Таксама можна адзначыць, што ў прыграніччы з Украінай знаходзяцца і пункты пастаяннай дыслакацыі шэрагу падраздзяленняў УС РБ, уключаючы памежнікаў (Брэсцкая і Гомельская пагрангрупы, Мазырскі і Пінскі памежатрады), а таксама УВ (асноўныя — у Гомелі, Мазыры і Брэсце).

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за сакавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
Якую тэхніку УС РБ атрымалі ў сакавіку і якія пастаўкі плануюцца далей?
Наступны матэрыял
ЗША увялі новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Пад абмежаванні патрапілі 10 фізічных і 12 юрыдычных асоб.

Iншыя матэрыялы