На русском языке:
Подразделения ССО продолжают располагаться в приграничье с Украиной
У красавіку мы працягнулі фіксаваць знаходжанне ССА ў прыграніччы на поўдні Беларусі. Афіцыйна заяўлялася, што вайскоўцы там выконваюць задачы па ахове мяжы з Украінай, аднак паралельна з гэтым яны займаюцца і забеспячэннем аховы расейскіх вайсковых абʼектаў у Гомельскай вобласці.
Характэрна, што 19-21 красавіка адбылася чарговая ратацыя ССА ў наваколлях аэрадрома «Зябраўка». Вядома, што на змену батальёну 38-ы адшбр. прыбыў батальён 103-ы аўдбр.
Усяго ж на канец красавіка ў прыграніччы з Украінай знаходзіліся:
Батальён 103-ы апдбр.
- Дзе: наваколлі аэрадрома «Зябраўка».
Атрад 5-й брыгады ССА УС РБ.
- Дзе: наваколлі Мазыра.
Агульную колькасць гэтых падраздзяленняў мы ацэньваем у 400-500 чалавек. Таксама нагадаем, што падраздзяленні ССА будуць знаходзіцца ў Мазырскім і Гомельскім раёнах да канца 2024 г.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).