На русском языке:
Подразделения ССО продолжают располагаться в приграничье с Украиной, но дополнительные силы вывели
У ліпені мы працягнулі фіксаваць знаходжанне ССА ў прыграніччы на поўдні Беларусі. Агульная колькасць падраздзяленняў там працягвае складаць 400-500 чалавек, і яны размяшчаюцца ў тых жа лакацыях, што і раней:
Батальён 103-ы авдбр.
- Дзе: наваколлі аэрадрома «Зябраўка».
Атрад 5-й брыгады ССА УС РБ.
- Дзе: наваколлі Мазыра.
Таксама адзначым, што ў ліпені з украінскага памежжа былі выведзены дадатковыя сілы УС РБ, перакінутыя падчас так званай «праверкі боегатоўнасці».
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці на ліпень можна азнаёміцца тут (English).