На русском языке:
Подготовка к учениям «Запад-2025» продолжается
Цягам верасня з’явілася новая інфармацыя, датычная падрыхтоўкі да правядзення ў наступным годзе буйных вучэнняў з удзелам «рэгіянальнай групоўкі войскаў» (РГВ) — «Захад-2025».
Нагадаем, што яшчэ ў лютым 2024 г. кіраўнік МА РБ Хрэнін заявіў, што ў 2025 г. на тэрыторыі Беларусі пройдуць вучэнні з РГВ. Цяпер жа аналагічную заяву зрабіў і дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, які 9 верасня паведаміў, што ў 2025 годзе на тэрыторыі Беларусі пройдуць чарговыя вучэнні т.зв. «рэгіянальнай групоўкі войскаў» Беларусі і Расіі.
Таксама паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у пачатку верасня ў Мінску з працоўным візітам знаходзілася дэлегацыя вайскоўцаў УС РФ, якая прыбыла менавіта з мэтай падрыхтоўкі да надыходзячых вучэнняў. У прыватнасці, у рамках іх візіту праводзілася візуальнае вывучэнне месцаў размяшчэння войск на перыяд правядзення вучэнняў.
Неафіцыйна паведамлялася, што гэтыя вучэнні стануць аднымі з найбуйнейшых за ўсю гісторыю існавання РГВ. Да іх будуць прыцягнуты найноўшыя ўзоры ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў, уключаючы сістэмы СПА, танкі і сродкі РЭБ. Адмысловая ўвага будзе нададзена адпрацоўцы ўзаемадзеяння паміж УС РФ і УС РБ ва ўмовах гіпатэтычных канфліктаў з удзелам высокатэхналагічных пагроз, такіх як БЛА і кібератакі. Таксама вядома, што ў рамках вучэнняў «будуць адпрацаваны задачы па інтэграцыі новых ваенных адзінак са складу УС РФ, якія прыбудуць у Беларусь да канца 2024 года».
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за верасень можна азнаёміцца тут (English).