На русском языке:
Поддержите адвокатов, которые защищали политзаключённых, а теперь сами попали под репрессии — #напішыадвакату
«Адвакаты правоў чалавека» разам з праектам «Права на абарону» да Дня палітвязня ў Беларусі – 21 траўня, запусцілі акцыю «Напішы адвакату!».
На 19 траўня ў Беларусі 1497 палітвязняў і не менш за 6 з іх – гэта адвакаты і адвакаткі:
- Максім Знак (10 гадоў пазбаўлення волі),
- Аляксандр Данілевіч (10 гадоў),
- Віталь Брагінец (8 гадоў),
- Анастасія Лазарэнка (6 гадоў),
- Юлія Юргілевіч (затрымана 30.08.2022),
- Аляксей Бародка (затрыманы 23.01.2023).
Яны ўсе бралі ўдзел у палітычных працэсах, абаранялі палітвязняў, а зараз самі зʼяўляюцца палітычнымі вязнямі.
У рамках акцыі арганізатары прапануюць кожнаму напісаць аднаму ці адразу некалькім з іх адкрыты ліст, калі вы знаходзіцеся ў бяспецы, то пішыце лісты і публікуйце іх у сацсетках з тэгам #напішыадвакату.
Калі ж публікацыя лістоў у сацсетках для вас небяспечная, то свой ліст вы можаце даслаць на пошту [email protected] або на пошту [email protected] без указання свайго імя, захаваўшы ананімнасць.
Усе атрыманыя ананімныя лісты ад беларусаў будуць апублікаваныя 21 траўня, а таксама вашыя словы падтрымкі перададуць сваякам адвакатаў/адвакатак.