На русском языке:
Угроза ракетных обстрелов Украины через территорию Беларуси сохраняется до конца 2024 года
26 верасня «Беларускі Гаюн» звярнуў увагу, што з 19 верасня знікла зона абмежавання палётаў на поўдні Беларусі, якая забараняла пілотам усіх цывільных паветраных суднаў залятаць у зону абмежавання на вышыні да 19 800 метраў.
Да 19.09.2024 г. зона абмежавання дзейнічала бесперапынна апошнія 2,5 гады. І зараз высветлілася, што яе ўключаць ізноў.
Згодна са свежым NOTAMN (Notice to Airmen – паведамленні для пілотаў) O0597/24 дзеянне зоны абмежавання для палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў (уключаючы БПЛА) на вышынях ад 0 да 19 800 метраў на поўдні Беларусі прадоўжана з 00:00 1 кастрычніка па 23: 59 31 снежня 2024 года.
Гэтае абмежаванне не распаўсюджваецца на авіяцыю ВПС РБ і Дзяржпагранкамітэта РБ, а таксама на авіяцыю МНС РБ, якая выкарыстоўваецца пры тушэнні пажараў і ажыццяўляе санітарныя рэйсы. Тэрыторыя зоны абмежавання не змянілася.
Адзначым, што зыходзячы з апублікаванай інфармацыі атрымліваецца, што зона абмежавання над поўднем краіны не будзе дзейнічаць яшчэ 2,5 дні. І фармальна, пілоты грамадзянскіх самалётаў і верталётаў зараз могуць туды залятаць, але вядома ж такі план палёту нікому не ўзгадняць.
Нагадаем, што забарона на палёты над паўднёвай часткай Беларусі была ўведзена 24 лютага 2022 г. з пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. Менавіта з поўдня Беларусі запускаліся ракеты па тэрыторыі Украіны (апошні раз 6 кастрычніка 2022 г.), і працягваюць фіксавацца транзітныя пралёты ракет і БПЛА з Расіі. Тамака жа зараз перыядычна яшчэ і падаюць або збіваюць робат-дромы-камікадзэ тыпу «шахед». Апошні раз «шахеды» заляталі на тэрыторыю Беларусі ў ноч з 25 на 26 верасьня.
Гаворачы ж аб запусках ракет з тэрыторыі Беларусі, то ўсяго з пачатку вайны з тэрыторыі РБ па ўкраінскіх гарадах было запушчана не менш як 721 ракета.
Такім чынам, пагроза ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы Беларусі захоўваецца як мінімум да канца 2024 года.