Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да канца сакавіка 2024 года

Delfi.lt
4 хв.

На русском языке: Угроза ракетных обстрелов Украины со стороны Беларуси сохраняется до конца марта 2024 года

Дзеянне зоны абмежавання для палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў (уключаючы БПЛА) на вышынях 0-19 800 метраў на поўдні Беларусі прадоўжана згодна з NOTAMN O0839/23 з 00 гадзін 1 студзеня па 23:59 31 сакавіка 2024 года.

Гэтае абмежаванне не распаўсюджваецца на авіяцыю ВПС РБ і ДПК РБ, а таксама на авіяцыю МНС РБ, якая выкарыстоўваецца пры тушэнні пажараў і ажыццяўляе санітарныя рэйсы. Тэрыторыя зоны абмежавання не змянілася.

Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да канца сакавіка 2024 года

Забарона на палёты над паўднёвай часткай Беларусі была ўведзена 24 лютага 2022 г. з пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. Менавіта з поўдня Беларусі і адбываюцца запускі ракет па тэрыторыі Украіны і іх транзітны пралёт з Расіі (у тым ліку беспілотнікаў). З пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах было запушчана не менш як 721 ракета.

Апошні ракетны запуск па тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы РБ быў зафіксаваны 6 кастрычніка 2022 г.

Такім чынам, пагроза ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы Беларусі захоўваецца як мінімум да канца сакавіка 2024 года.

Храналогію ракетных запускаў з Беларусі глядзіце тут.

Папярэдні матэрыял
Сачыць за аднагодкамі і ладзіць рэйды: у мінскай школе стварылі т.зв. "грамадзянска-патрыятычны атрад"
Наступны матэрыял
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў

Iншыя матэрыялы