Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да красавіка 2023 года

Delfi.lt
4 хв.

На русском языке: Угроза ракетных обстрелов Украины со стороны Беларуси сохраняется до апреля 2023 года

Дзеянне зоны абмежавання для палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў (уключаючы БПЛА) на вышынях ад 0 да 19 800 метраў на поўдні Беларусі прадоўжана згодна з NOTAMN O0973/22 з 1 студзеня па 1 красавіка 2023 года.

Сказана, што абмежаванне не распаўсюджваецца на авіяцыю ВС РБ і Дзяржпагранкамітэта РБ. Тэрыторыя зоны абмежавання – не змянілася.

Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да красавіка 2023 года

Забарона на палёты над паўднёвай часткай Беларусі была ўведзена 24 лютага 2022 г. з пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. Менавіта з поўдня Беларусі і адбываюцца запускі ракет па тэрыторыі Украіны. З пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах было запушчана не менш за 721 ракету.

Такім чынам, пагроза ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы Беларусі захоўваецца прынамсі на тры месяцы.

Храналогію ракетных запускаў з Беларусі глядзіце тут.

Папярэдні матэрыял
Мінская ваенная камендатура адпрацоўвае пераход з мірнага на ваенны час
Наступны матэрыял
У Брэсцкай вобласці, верагодна, упала ракета

Iншыя матэрыялы