Паліна Шарэнда-Панасюк аб’явіла галадоўку

Вясна
3 хв.

На русском языке: Полина Шарендо-Панасюк объявила голодовку

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк з 23 жніўня трымае галадоўку.

Палітзняволеная цалкам адмовілася ад ежы ў пратэст супраць жудасных умоў, створаных адміністрацыяй ІЧУ Рэчыцкага РАУС, дзе яе трымаюць.

«Пасля прыбыцця ў ізалятар Паліну змясцілі ў камеру-адзіночку з поўнай антысанітарыяй, у якой ёсць насякомыя. У яе забралі ўсе асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла з сабой. Спаць яна павінна на жалезных крывых пласцінах «шконкі», паколькі ёй не выдалі ніякіх пасцельных рэчаў. Яе не выводзяць на прагулкі і забаранілі ўсе віды перадачаў», – паведамляюць праваабаронцы.

Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі яшчэ на 1 год калоніі, а ў красавіку гэтага года на жанчыну завялі яшчэ адну крымінальную справу за «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаны мінімум да 3 верасня
Наступны матэрыял
У Беларусь прыбылі вайскоўцы з Кыргызстана і Таджыкістана

Iншыя матэрыялы