Лукашэнка заявіў, што загадаў аднавіць пляцоўкі для пускаў ядзерных боегаловак

Reuters / Scanpix
5 хв.

In English: Lukashenka stated that he ordered to restore nuclear warhead launch pads
На русском языке: Лукашенко заявил, что приказал восстановить площадки для пусков ядерных боеголовок

Лукашэнка сёння, выступаючы з пасланнем, заявіў, што загадаў аднавіць пляцоўкі, прызначаныя для пуску мабільных ракетных комплексаў стратэгічнага прызначэння «Таполя», якія былі выведзеныя з Беларусі ў 1996 годзе.

«Я хачу сказаць, я аддаў тыдзень таму распараджэнне вайскоўцам неадкладна, неадкладна аднавіць пляцоўкі, на якіх былі размешчаны з ядзернымі боегалоўкамі «Таполі». Гэта найскладанае ў інжынерным тэхнічным плане збудаванне. Яна выразна прывязанае да камунікацыі і іншае. Гэта не значыць, што ёсць нейкі «Таполь», спыніўся, кнопку націснуў, і ракета паляцела. Яны ўсе былі прывязаны да гэтых мясцін. Я захаваў усе гэтыя пляцоўкі», – сказаў ён.

Лукашэнка заявіў, што загадаў аднавіць пляцоўкі для пускаў ядзерных боегаловак

Дыслакацыі РК стратэгічнага прызначэння «Таполя» на 1996 год

Адзначым, што на 1996 г. мабільныя ракетныя комплексы стратэгічнага прызначэння «Таполя» дыслакаваліся на тэрыторыі ракетных палкоў:

  • 346-й Паставы;
  • 170-й Мінойты;
  • 376-й Гезгалы;
  • 403-й Ружаны;
  • 56-й Засімавічы;
  • 306-ы Слуцк;
  • 369-ы Жыткавічы;
  • 396-й Мышанка;
  • 404-ы Рэчыца.

Пра тое, як ён «захаваў» абʼекты, дзе ў часы БССР размяшчалася ядзерная зброя, вы можаце паглядзець у нашым сённяшнім матэрыяле.

Акрамя таго, ён пракаментаваў і заяву Пуціна аб размяшчэнні ТЯЗ на тэрыторыі Беларусі і, насуперак заяве апошняга, намякнуў, што ТЯЗ ў Беларусі будзе знаходзіцца пад яго кантролем.

«Мы будзем гэты суверэнітэт і незалежнасць захоўваць і забяспечваць, чым толькі магчыма, у тым ліку і ядзерным арсеналам. І не трэба сёння казаць, вось толькі будуць захоўваць, будуць яшчэ нечага там, гэта там не наша зброя. Гэта наша зброя, якая будзе садзейнічаць суверэнітэту, незалежнасці!» – сказаў ён.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка зноў пацвердзіў, што расейскіх вайскоўцаў навучаюць інструктары ВС РБ
Наступны матэрыял
МЗС Літвы заклікаў спыніць БелАЭС да вырашэння праблем з бяспекай

Iншыя матэрыялы