Палітвязень Аляксандр Фядута патрапіў у турэмны шпіталь

Наша Ніва
3 хв.

На русском языке: Политзаключённый Александр Федута попал в тюремную больницу

Пра гэта паведаміла выданне «Наша Ніва». Вядома, што гэта адбылося практычна адразу пасля пераводу Аляксандра ў магілёўскую калонію. Паводле інфармацыі выдання, у Фядуты абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі.

5 верасня 2022 года так званы суд прыгаварыў Аляксандра да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Нагадаем, Аляксандр Фядута быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ увесну 2021 года ў Маскве, куды ён паехаў на «перамовы» з чалавекам, які выдаваў сябе за вайскоўца і прапанаваў правесці ваенны пераварот. У Расію Фядута накіраваўся пад гарантыі бяспекі Вольгі Карач, якая запэўнівала, што ніхто не будзе затрыманы.

Папярэдні матэрыял
На ўзбраенне ВС РБ прыняты РСЗА «Ураган-М» і радыёлакацыйны комплекс «Усход-3D»
Наступны матэрыял
У Беларусь прыляцеў борт ДРЛА А-50У ВКС РФ (RF-50608)

Iншыя матэрыялы