Палітзняволеную Аксану Зарэцкую шпіталізавалі з СІЗА-1

Euroradio
2 хв.

На русском языке: Политзаключённую Оксану Зарецкую госпитализировали из СИЗО-1

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што палітвязня Аксану Зарэцкую яшчэ 16 сакавіка шпіталізавалі з СІЗА-1 на вул. Валадарскага. Прычыны шпіталізацыі невядомы. Таксама невядома, дзе зараз Аксана і ў якім стане.

Аксана Зарэцкая – экспертка па этыкету, культуралогіня, удзельніца асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкету і бізнес-камунікацыях, магістр педагогікі. У яе двое дзяцей. Аксану затрымалі ў канцы снежня 2022 года. 14 сакавіка 2023 года яе прыгаварылі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Каардынацыйная рада піша, што падчас судовых спрэчак абарона падкрэсліла, што парушэнне закона, якое інкрымінуецца Аксане і Багдану, адбылося больш за два гады таму. З таго часу абвінавачаныя ніякіх законаў не парушалі, працавалі на карысць краіны і не пераехалі, нягледзячы на такую магчымасць. У якасці змякчальных абставін абарона таксама прывяла сямейныя цяжкасці ў абодвух абвінавачаных.

У сваім апошнім слове Аксана Зарэцкая папрасіла прабачэння ў сямʼі за тыя выпрабаванні, якія ім прыйшлося вытрымаць у сувязі з яе пазбаўленнем волі.

«Я думала, што магу перажыць любое пакаранне, але развітанне з роднымі і выпрабаванні для блізкіх – самае складанае», – сказала яна.

Напісаць палітзняволенай можна на адрас: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя як мінімум да 3 красавіка
Наступны матэрыял
Сёння раніцай у Беларусь прыляцела авіяхуткая з Францыі

Iншыя матэрыялы