На русском языке:
«Порезал себе руку и шею»: Игорь Лосик продолжает находиться в ШИЗО, а не в медсанчасти
Выданню «Радыё Свабода» стала вядома, што палітвязень Ігар Лосік працягвае знаходзіцца ў штрафным ізалятары, а не ў медсанчастцы.
Таксама высветлілася, што Ігар адмовіўся «займацца ўборкай памяшкання», яму прыгразілі, што змесцяць у ШІЗА, у адказ Лосік у прысутнасці іншых асуджаных лязом парэзаў сабе руку і шыю.
Па неафіцыйных звестках, гэта адбылося 15 сакавіка ў наваполацкай калоніі. Паводле версіі адміністрацыі калоніі, якая стала вядомая журналістам, на шыі Ігара зараз невялікая драпіна, рука нязначна пашкоджаная, яе перавязалі.