Недалёка ад мяжы з Польшчай знойдзены мёртвым вайсковец

минобороны РБ
3 хв.

На русском языке: Недалеко от границы с Польшей найден мертвым военнослужащий

Брэсцкая памежная група паведаміла, што днём 20 сакавіка ў в. Абераўшчына (Камянецкі раён, 5.5 км ад мяжы з Польшчай) у памяшканні аддзялення памежкантролю «Высока-Літоўск» знойдзены труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду, заўважыла Euroradio.

Паведамляецца, што радавы 2003 года нараджэння быў прызваны ў кастрычніку 2022 года і праходзіў службу ў Брэсцкай пагранічнай групе. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Папярэдні матэрыял
На рамонт узлётна-пасадачных палос трох ваенных аэрадромаў МА РБ выдаткуе амаль $500 тысяч
Наступны матэрыял
«Парэзаў сабе руку і шыю»: Ігар Лосік працягвае знаходзіцца ў ШІЗА, а не ў медсанчастцы

Iншыя матэрыялы