На русском языке:
Парламентская ассамблея Совета Европы потребовала создать специальный трибунал для режимов в Беларуси и РФ
Выданне Еўрапейская праўда піша, што ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, у якой зацвердзіла свае патрабаванні аб стварэнні спецыяльнага трыбунала па ваенных злачынствах.
Сказана, што адказнымі за злачынствы павінны быць прадстаўнікі рэжымаў у Расіі і Беларусі, якія ў дакуменце ўзгадваюцца на адным узроўні.
«Расійскія і беларускія палітычныя і вайсковыя лідары, якія планавалі, рыхтавалі, ініцыявалі ці ажыццяўлялі гэтыя дзеянні, і якія мелі магчымасць кантраляваць ці кіраваць палітычнымі ці вайсковымі дзеяннямі дзяржавы, павінныя быць ідэнтыфікаваныя і прыцягнутыя да адказнасці. Без іх рашэння аб развязванні гэтай агрэсіўнай вайны супраць Украіны не адбылося б зверстваў, якія вынікаюць з гэтай вайны», – сказана ў дакуменце.