На русском языке:
После инцидента в Мачулищах Лукашенко провёл узкое совещание с силовиками
Яго прэс-служба апублікавала кароткае відэа, якое пачынаецца яго словамі «У святле падзей унутранага характару і, перш за ўсё, знешняга, хацеў бы пачуць з вашых вуснаў характарыстыку ўнутрыпалітычнага і ваеннага складальніка вакол нашай Беларусі».
У гэтым відэа ён ні слова не кажа, што маецца на ўвазе пад падзеямі ўнутранага характару. Наша Ніва звяртае ўвагу, што на нарадзе, дзе прысутнічалі дзяржсакратар Савета бяспекі, міністры ўнутраных спраў і абароны, старшыні КДБ і Дзяржпамежкамітэта РБ, ён выглядаў усхваляваным.
Акрамя таго, ён запатрабаваў ад сілавікоў «жорсткай» дысцыпліны, асабліва на мяжы. Таксама звяртае на сябе ўвагу, што прапаганда робіць акцэнт, што нарада прайшла напярэдадні ягонага 3-дзённага візіту ў Кітай.