Еўрапарламент: «Усе санкцыі ЕС супраць Расіі павінны распаўсюджвацца на Беларусь»

Guillaume Périgois / unsplash.com
2 хв.

In English: European Parliament: All EU sanctions against Russia must apply to Belarus
На русском языке: Европарламент: «Все санкции ЕС против России должны распространяться на Беларусь»

Сёння Дэпутаты Еўрапарламента прынялі рэзалюцыю, якая асуджае тое, што рэжым Лукашэнкі дазволіў расійскім войскам і ўзбраенням перамяшчацца па тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваць паветраную прастору, дазапраўляцца і захоўваць боепрыпасы.

Дэпутаты лічаць, што рэжым у Беларусі нясе сумесную з РФ адказнасць за напад на Украіну з усімі юрыдычнымі наступствамі, якія вынікаюць з міжнароднага права. Таксама падкрэсліваецца, што ўсе санкцыі ЕС, уведзеныя супраць Расіі, павінны распаўсюджвацца і ў дачыненні да Беларусі і прымяняцца належным чынам «у тым ліку ва ўсіх будучых раўндах санкцый».

Дэпутаты ЕП таксама заклікалі краіны ЕС актыўна прымяняць прынцып універсальнай юрысдыкцыі і рыхтаваць судовыя справы супраць беларускіх службовых асоб, адказных ці датычных да гвалту і рэпрэсій, у тым ліку супраць самога Лукашэнкі.

Акрамя таго, дэпутаты Еўрапарламента ў рэзалюцыі ўказваюць на неабходнасць умацавання супрацоўніцтва ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, у тым ліку праз рэгулярныя сустрэчы на ​​вышэйшым узроўні і надзейную фінансавую дапамогу.

Еўрапарламент: «Усе санкцыі ЕС супраць Расіі павінны распаўсюджвацца на Беларусь»

Папярэдні матэрыял
Вертолёт Лукашенко за €12 000 000 вернулся с ТО спустя два месяца
Наступны матэрыял
Ігару Лосіку сёння споўнілася 30 гадоў

Iншыя матэрыялы