На русском языке:
«Без паники!»: После пролёта шахеда в Могилёве звучала воздушная тревога
Па нашых звестках, сёння ў раёне 12:00 жыхары Магілёва чулі гук сістэм апавяшчэння пры надзвычайных сітуацыях. Сірэны гучалі ў горадзе ўжо пасля таго, як менавіта ў тым раёне пралятаў дрон-камікадзэ тыпу «шахед» і лётала авіяцыя ВПС РБ.
Пазней, толькі ў 12.56, у СМІ зʼявілася інфармацыя ад МНС, што ў Магілёўскай вобласці праходзіць праверка сістэм абвесткі. Аднак МНС не інфармавала загадзя, што такая праверка ўвогуле сёння плануецца, калі звычайна, ведамства паведамляе пра будучую праверку як мінімум за дзень (прыклад).
І гэта не адзінае дзівацтва. Адзначым, што зараз у Магілёўскай вобласці лятае верталёт Мі-8 МНС РБ, яго відаць нават на публічных авіярадарах. Дык вось лётае ён у ваколіцах Магілёва, Быхава і Бабруйска – менавіта ў тым раёне, дзе раней пралятаў шахед.
У сувязі з гэтым, калі вы бачылі пралёт шахеда над Беларуссю ці ведаеце, дзе ён знаходзіцца зараз (прыпаркаваўся на абед), то не падыходзьце да яго і паведамляйце пра гэта ў МНС і @HajunBYbot, альбо праз ананімную форму для сувязі.