Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя прынамсі да 17 красавіка

Мінабароны РБ
4 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 17 апреля

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 8-9 красавіка стануць выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя, дзе сканцэнтраваныя УС РФ, працягваюць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі» і «Абуз-Лясноўскі».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя прынамсі да 17 красавіка

У цэлым, працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 10 красавіка і да:

◾️227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 15.04;
◾️Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 17.04;
◾️Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 15.04;
◾️Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 16.04;
◾️212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 14.04;
◾️230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 17.04;
◾️174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 16.04;
◾️Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 16.04.

Гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень на беларускіх палігонах, якія бесперапынна ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў склала 50 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Беларускі Гаюн: У памежжа з Літвой перакінутыя танкі 120-й брыгады
Наступны матэрыял
Беларусы перакладаюць GTA San Andreas на беларускую мову

Iншыя матэрыялы