На русском языке:
После суток на Окрестина от COVID-19 умерла минчанка
Мінчанку Алену Амеліну затрымлівалі ў красавіку і верасні 2021, суткі яна адбывала на Акрэсціна, дзе падхапіла COVID-19.
Людзі чакаюць пад сценамі Акрэсціна родных / Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Па словах журналісткі «Нашай Нівы» Кацярыны Карпіцкай, якая сядзела з ёй у адной камеры, Алене стала кепска за адзін дзень, з ЦІП яе адправілі на ШВЛ.
«На Акрэсціна мы усе ад гэтага пацярпелі. Алене стала вельмі дрэнна ў адзін дзень, яна амаль ляжала трупам пад койкамі, мы прымушалі яе што-небудзь з’есці. Усё гэта лячылі парацэтамолам і, калі чалавеку зусім дрэнна, антыбіётыкамі. З ЦІП Алена адправілася на ШВЛ, але так і не ачуняла».