Праверка боегатоўнасці ў Беларусі: удзельнікі, колькасць, лакацыі

4 хв.

На русском языке: Проверка боеготовности в Беларуси: участники, численность, локации

11 сакавіка ва УС РБ стартавала праверка боегатоўнасці, якая афіцыйна з’яўляецца адказам на вучэнні «Steadfast Defender 2024» і «Dragon-24», якія праводзяцца краінамі НАТА.

Па нашых дадзеных, гэтая праверка стала самай маштабнай сярод падобных мерапрыемстваў, праведзеных у апошнія гады.

Асноўнымі брыгадамі, якія прыцягнуты да гэтай праверкі, сталі 19-я і 120-я. Для даўкамплектавання падраздзяленняў праводзіўся і масавы заклік рэзервістаў — усяго заклікалі не менш за 6000 рэзервістаў, з якімі праводзяцца заняткі па асноўных прадметах баявой падрыхтоўкі.

Праверка боегатоўнасці ў Беларусі: удзельнікі, колькасць, лакацыі

Акрамя таго, на працягу сакавіка, у рамках праверкі боегатоўнасці, падраздзяленні размяшчаліся не менш чым у 6-і лакацыях, сярод якіх:

  • Пастаўскі р-н;
  • Ашмянскі р-н;
  • Палігон «Лепельскі»;
  • Палігон «Даманава»;
  • Палігон «Асіповіцкі»;
  • І населены пункт Заслонава.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за сакавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
Ваенная актыўнасць у Беларусі ў сакавіку 2024 года. Коратка.
Наступны матэрыял
Якую тэхніку УС РБ атрымалі ў сакавіку і якія пастаўкі плануюцца далей?

Iншыя матэрыялы