Пасля сутак на Акрэсціна ад COVID-19 памерла мінчанка

1 хв.

На русском языке: После суток на Окрестина от COVID-19 умерла минчанка

Мінчанку Алену Амеліну затрымлівалі ў красавіку і верасні 2021, суткі яна адбывала на Акрэсціна, дзе падхапіла COVID-19.

Пасля сутак на Акрэсціна ад COVID-19 памерла мінчанка

Людзі чакаюць пад сценамі Акрэсціна родных / Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Па словах журналісткі «Нашай Нівы» Кацярыны Карпіцкай, якая сядзела з ёй у адной камеры, Алене стала кепска за адзін дзень, з ЦІП яе адправілі на ШВЛ.

«На Акрэсціна мы усе ад гэтага пацярпелі. Алене стала вельмі дрэнна ў адзін дзень, яна амаль ляжала трупам пад койкамі, мы прымушалі яе што-небудзь з’есці. Усё гэта лячылі парацэтамолам і, калі чалавеку зусім дрэнна, антыбіётыкамі. З ЦІП Алена адправілася на ШВЛ, але так і не ачуняла».

Папярэдні матэрыял
Гуцэрыеў ляціць у «Беларусбанк». Хоча абысці санкцыі?
Наступны матэрыял
Супраць Ціханоўскай і Латушкі распачалі чарговую крымінальную справу

Iншыя матэрыялы