На русском языке:
Патриарх Кирилл собирается с визитом в Беларусь
Тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» паведаміў непацверджаную інфармацыю, што на наступным тыдні ў Беларусь прыязджае Патрыярх Кірыл, а ў ягоных планах наведаць Мінск і Полацк.
«Хрысціянская візія» пацвярджае, што ягоны візіт адбудзецца менавіта на наступным тыдні. Акрамя таго, ён збіраецца сустрэцца і з Лукашэнкам. Фармальнай нагодай называецца 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі, прыраўнанае да 1030-годдзя праваслаўя на землях Беларусі.
Апроч гэтага, у планах: асвячэнне Патрыяршага падворка ў Мінску на пр. Незалежнасці, 26 і літургія ў Полацку. Нам вядома, што сам візіт адбудзецца з 4 па 6 чэрвеня, а ў Полацку ён наведае жаночы кляштар і сабор Ефрасінні Полацкай.