Валерый Сахашчык: «Калі б у беларускага народа ў 2020 годзе было б крыху зброі, то было б зусім па-іншаму»

Радыё Свабода
2 хв.

На русском языке: Валерий Сахащик: «Если бы у беларусского народа в 2020 году было бы немного оружия, то было бы совсем по-другому»

Выданне «Радыё Свабода» ўзяло невялікае інтэрв’ю ў былога камандзіра 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады, падпалкоўніка-дэсантніка Валерыя Сахашчыка, які ўчора стаў прадстаўніком Абʼяднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Падаем шэраг адказаў падпалкоўніка на пытанні журналістаў:

— У 2020 годзе вы выходзілі на пратэсты ў Брэсце. Што тады стала падставай для такога кроку?

— Тое, што ў некалькіх маіх знаёмых, маіх работнікаў былі вялізныя праблемы. Камусьці прастрэлілі нагу куляй, якая павінна была быць гумовай, а аказалася зусім іншай. Дзяўчыну, дачку маёй добрай знаёмай, згвалтавалі так, што пасля гэтага яна засталася калекай – і фізічна, і псіхалагічна. Шмат людзей пабілі і арыштавалі проста так, бо яны аказаліся не ў тым месцы. Як да такога можна ставіцца, калі ёсць сумленне?

— Ці ёсць у вас знаёмыя дзеючыя афіцэры ў беларускім войску? Якія ў іх настроі?

— Розныя. Ёсць і такія, якія падобныя да нашых. Сацыялогіі цяпер няма, калі мне нехта скажа, што ў яго ёсць інфармацыя пра настроі, я засмяюся. Усе баяцца дзяліцца сваімі думкамі, але я ведаю, што настроі вельмі розныя.

— Вайну ва Украіне яны падтрымліваюць?

— Як можна падтрымліваць вайну? Я не разумею гэтага. Канешне не.

— Наколькі вядома, вы шмат разоў з лютага былі ва Украіне, што там убачылі?

— Ні адна краіна ў свеце не бывае гатова да вайны. Вайна – ненармальны стан грамадства. Але людзі абараняюць сваю Радзіму і будуць працягваць гэта рабіць. Украінцы валодаюць высокім баявым духам, высокай нацыянальнай самасвядомасцю.

— На канферэнцыі шмат казалі аб сілавым сцэнары для Беларусі. Азараў, Пракопʼеў, Шчыгельскі лічаць, што гэта адзіны пакінуты варыянт. Вы прытрымліваецеся таго ж меркавання?

— Не, я лічу, што гэта крайні варыянт, які мы разглядаем. Спадзяюся, мы знойдзем іншыя варыянты.

– Але вы не выключаеце, што зброю, магчыма, давядзецца прымяняць?

— Можа быць. Калі б у беларускага народа ў 2020 годзе было б зусім крыху зброі на руках, то было б зусім па-іншаму. Карныя органы ў такім выпадку не дазволілі б сабе так сябе паводзіць. Яны рабілі гэта толькі таму, што зразумелі: перад імі бяззбройныя людзі.

— Наколькі гэта рэальна – хутка вярнуцца дадому?

— Калі нічога не рабіць, то нерэальна. Калі ж мы будзем працаваць, рэальнасць зʼяўляецца.

Падрабязней чытайце тут.

Папярэдні матэрыял
Вызваленне краіны і сумленныя выбары: Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні пераходнага кабінета
Наступны матэрыял
У раёне аэрадрома «Зяброўка» чуваць выбухі і бачныя ўспышкі

Iншыя матэрыялы