На русском языке:
По нашим данным, внутренние войска в Минске приведены в боевую готовность
Таксама вядома, што ў горадзе заўважаны патрулі, якія ходзяць па некалькі чалавек «не для галачкі», а ўглядваюцца ў транспарт.
Нагадаем, мінулай ноччу кіраўнік ЧВК «Вагнер» Яўген Прыгожын запатрабаваў выдаць яму міністра абароны Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба УС РФ Валерыя Герасімава. Раней Прыгожын ужо выстаўляў ім прэтэнзіі і абвінавачваў у адсутнасці паставак снарадаў. У выніку Прыгожын абвясціў «марш справядлівасці», падчас якога байцы ПВК «Вагнер» вылучыліся з зоны баявых дзеянняў у бок Растова і Варонежа. Паведамляецца, што «вагнераўцы» занялі Растоў, у прыватнасці, будынкі Мінабароны ў гэтым горадзе. Зараз яны рухаюцца ў бок Масквы.
Пуцін у сваю чаргу звярнуўся да расейцаў, дзе назваў «вагнераўцаў» «героямі», якія былі «падманам уцягнуты ў авантуру». Не называючы прозвішча Прыгожына, Пуцін абвінаваціў яго ў дзяржаўнай здрадзе. ФСБ ужо распачала крымінальную справу на экс-кухара Пуціна.