На русском языке:
Павла Белоуса осудили на 13 лет лишения свободы
Сёння так званы Мінскі гарадскі суд разглядаў крымінальную справу ў закрытым рэжыме супраць Паўла Белавуса, заснавальніка Symbal.by, і прыгаварыў яго да 13 гадоў калоніі.
Павал Белавус больш за 10 гадоў займаўся праектамі, якія прасоўваюць беларускую культуру і ідэю нацыянальнай ідэнтычнасці, шмат каму вядомы яго крама Symbal.by. У яго сямʼі канфіскавана машына, бытавая тэхніка, а ў далейшым можа быць канфіскавана і іншая маёмасць. Цяпер блізкім Паўла неабходна фінансавая дапамога.
Вы можаце падтрымаць Паўла і ягоную сямʼю па гэтай спасылцы.