Перахоп перамоваў: Ракетны ўдар расійскай авіяцыяй па тэрыторыі Украіны 28 жніўня 2022 года

warfor.me
Эксклюзіў
3 хв.

На русском языке: Перехват переговоров: Ракетный удар российской авиацией по территории Украины 28 августа 2022 года

Увечары 28 жніўня з паветранай прасторы Беларусі звышгукавымі ракетаносцамі-бамбардзіроўшчыкамі Ту-22М ВКС РФ быў нанесены ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны. Паводле інфармацыі праекта «Беларускі Гаюн» у перыяд з 19:29 па 19:39 было выпушчана мінімум 5 ракет.

Запускі ракет зафіксаваныя над Кастрычніцкім і Петрыкаўскім раёнамі (Гомельская вобласць). Гукі запускаў ракет былі чутныя над Туравам і Мазыром.

«Вы па будынку адпрацавалі? Так, адпрацоўваем», – кажуць пілоты бартоў ВКС РФ.

Як пазней высветлілася, ракеты патрапілі ў аб’ект ваеннай інфраструктуры ў г. Сарны (Ровенскай вобласці, Украіны). Па словах кіраўніка Ровенскай ОВА Віталя Коваля, у абʼект патрапілі 4 ракеты. Ударнай хваляй пашкоджана каля 30 цывільных абʼектаў: ​​жылыя будынкі і памяшканні раённай бальніцы.

Таксама вядома, што запускі праводзіліся мінімум 5-ю самалётамі ВКС РФ, якія зайшлі ў паветраную прастору Беларусі ў раёне г. Мсціслаў (Магілёўская вобласць) і прабыўшы над тэрыторыяй РБ каля 40 хвілін вярнуліся ў РФ праз той жа раён.

Папярэдні матэрыял
Расійская авіяцыя зноў абстраляла Украіну з тэрыторыі Беларусі. Аналіз.
Наступны матэрыял
У Масюкоўшчыне чуваць выбухі і стрэлы. Гэта вучэнні

Iншыя матэрыялы