Польшча абмяжоўвае рух грузавікоў на апошнім працуючым пункце пропуску з Беларуссю – «Кукурыкі» («Казловічы»)

Наша Ніва
5 хв.

На русском языке: Польша ограничивает движение грузовиков на последнем работающем пункте пропуска с Беларусью — «Кукурыки» («Козловичи»)

МУС Польшчы паведаміў, што з заўтра, 21 лютага 2023 года, з 21:00 (мінскі час) Польшча абмяжоўвае рух грузавікоў на апошнім працуючым пункце пропуску з Беларуссю – «Казловічы».

Сказана, што абмежаванне не распаўсюджваецца на пасажырскія перавозкі на памежных пераходзе ў Тэрэспалі, а беларускія перавозчыкі змогуць уязджаць у Беларусь праз Літву і Латвію.

Абмежаванне будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль Мінск не адменіць абмежаванні для польскіх перавозчыкаў.

Папярэдні матэрыял
11 чалавек загінулі ў выніку ДТЗ у Смалявіцкім раёне: сярод загінуўшых ёсць дзіця
Наступны матэрыял
Чарговае затрыманне за каментары ў падтрымку Украіны і штраф у $4000 за адмову прадаваць запчасткі акупантам

Iншыя матэрыялы