Першы беларускі ПАП пачаў рэкрутынг беларусаў у Афрыку?

rostec.ru
4 хв.

In English: The first Belarusian private security company started recruiting Belarusians to Africa?
На русском языке: Первый беларусский ЧОП начал рекрутинг беларусов в Африку?

Выданне Zerkalo.io звярнула ўвагу, што ў чатах вакансій зʼявіліся абʼявы аб найманні на працу мужчын спартыўнага целаскладу да 40 гадоў з заробкам у $ 3500 і замежнымі камандзіроўкамі.

У працэсе высветлілася, што ідзе набор у прыватную ахоўную кампанію для аховы і ўдзелу ў баявых дзеяннях у Афрыцы, а кантракт прапануюць заключыць з першым беларускім ПАПам – ТАА «ГардСэрвіс», які звязаны з паплечнікам Лукашэнкі Віктарам Шэйманам.

Першы беларускі ПАП пачаў рэкрутынг беларусаў у Афрыку?

Адзін з мужчын, які прайшоў адбор, паведаміў журналістам, што «ГардСэрвіс» прапануе працаваць у адной з краін цэнтральнай Афрыкі, ахоўваць абʼекты і навучаць мясцовых вайскоўцаў. Па словах мужчыны, яму паведамілі, што група практычна ўкамплектаваная.

Нагадаем, што «ГардСэрвіс» знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, ЕС, Вялікабрытаніі і Канады. У 2020 годзе Лукашэнка даў супрацоўнікам гэтай кампаніі права прымяняць агнястрэльную зброю. Акрамя таго, у мінулым годзе паведамлялася, што супрацоўнікаў «ГардСэрвіс» трэніруюць найміты ПВК «Вагнер».

Папярэдні матэрыял
Уначы 4 верасня цалкам перакрывалі чыгуначны рух пад Талачынам: ёсць звесткі пра стральбу
Наступны матэрыял
Кейт Бланшэт далучылася да дыскусіі Беларускага свабоднага тэатра перад сусветнай прэм'ерай «Дзікага палявання караля Стаха»

Iншыя матэрыялы