Польскія журналісты: на мяжы памерла дзіця з Курдыстана?

Агнешка Садовска / Agencja Wyborcza.pl
1 хв.

In English: Polish journalists: a child from Kurdistan died at the border?
На русском языке: Польские журналисты: на границе умер ребёнок из Курдистана?

Польскі партал журналісцкіх расследаванняў OKO.press са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ўчора ў лагеры мігрантаў на беларуска-польскай мяжы памерла 14-гадовае дзіця з Курдыстана. Паведамляецца, што ён сканаў ад прастуды. У матэрыяле сказана, што беларускія памежнікі дастаўлялі яго ў шпіталь.

Дзяржпагранкамітэт РБ абверг інфармацыю пра гібель дзіцяці. Па паведамленні ведамства, хлопчык атрымаў лёгкае пераахаладжэнне і не меў патрэбу ў шпіталізацыі.

Учора мы публікавалі відэа, на якім людзі ў камуфляжнай форме неслі на насілках чалавека, а перад імі ішлі супрацоўнікі хуткай дапамогі. Ці быў на насілках хлопчык, пра якога пішуць журналісты – невядома.

Папярэдні матэрыял
Чэмпіёнку свету па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую аштрафавалі за мітынг
Наступны матэрыял
Відэа: Мігранты прарываюць беларускі кардон, спрабуючы легальна трапіць у Польшчу

Iншыя матэрыялы