Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі

РИА Новости
4 хв.

На русском языке: Польша ввела санкции против 365 лиц, связанных с режимом Лукашенко

У пятніцу, 26 траўня, польскія ўлады абвясцілі аб тым, што ў сувязі з захаваннем у сіле прысуду Анджэю Пачобуту будуць уведзеныя дадатковыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму.

Сёння апублікавалі падрабязнасці. Як сказана на сайце МУС і Урада Польшчы, пад санкцыі патрапілі 365 фізічных асоб звязаных з рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку 159 дэпутатаў, 76 суддзяў, 7 пракурораў, 32 прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі і 28 сілавікоў.

Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі

Пад санкцыі таксама патрапілі:

— 23 прапагандысты,
— 24 прарэжымныя спартсмены,
— 8 супрацоўнікаў дзяржаўных установаў,
— 8 дзеячаў культуры і навукі.

Пад санкцыі таксама патрапілі прадпрымальнікі, звязаныя з расійскім капіталам – 15 грамадзян РФ і 1 з РБ. Акрамя таго, пад санкцыі таксама трапілі 20 юрыдычных асоб (19 звязаных з Расіяй і 1 звязанае з Беларуссю).

Па словах МУС Польшчы, асобы, якія трапілі пад санкцыі, займаліся легітымізацыяй і падтрымкай рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі і нясуць адказнасць за палітычна матываваны прысуд Анджэю Пачобуту.

«Асобы, якія знаходзяцца ў санкцыйным спісе, нясуць адказнасць, у тым ліку, за ўжыванне фізічных і псіхалагічных катаванняў, збіванняў, запалохвання і дыскрымінацыі ў дачыненні да польскай меншасці. Занесеныя ў спіс асобы таксама маюць дачыненне да знішчэння польскіх могілак і помнікаў у Беларусі. Сярод тых, хто падпадае пад абмежаванні, апынуліся асобы, адказныя за арганізацыю нелегальнай міграцыі ў Польшчу і краіны Балтыі», – сказана на сайце МУС Польшчы.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка зараз сустракаецца з кіраўніком цэнтрабанка РФ у Мінску: ён не ў шпіталі ў Маскве
Наступны матэрыял
З'явіліся спадарожнікавыя здымкі «Лініі Хрэніна» пад Гомелем

Iншыя матэрыялы