У калоніі памёр палітвязень Ігар Леднік. Яму было 63 гады

4 хв.

На русском языке: В колонии умер политзаключенный Игорь Ледник

Пра гэта піша канал Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Ігар Леднік – актывіст і былы сябра БСДП. Ён быў затрыманы 18 красавіка 2022 г. і асуджаны на 3 гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку».

У калоніі памёр палітвязень Ігар Леднік. Яму было 63 гады

Вядома, што ў Ігара была інваліднасць 2-й групы з-за праблем з сэрцам. Як паведамляюць у БСДП, у калоніі стан ягонага здароўя істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце.

Профіль Ігара Ледніка ў «Фэйсбуку» быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і лічыў, што Будапешцкі мемарандум быў парушаны ў Беларусі пасля разгону Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання, што прывяло да ўсталявання ў Беларусі дыктатуры, збліжэння яе з Расіяй і падрыву еўрапейскай бяспекі ў рэгіёне.

Папярэдні матэрыял
Флагшток: Затрыманыя на Палессі «дыверсанты» аказаліся наркакантрабандыстамі
Наступны матэрыял
Уначы ў Беларусі былі праблемы з доступам да YouTube. Таксама па нашых дадзеных, карыстачы не маглі падлучыцца да VPN і не загружаўся Instagram і Facebook

Iншыя матэрыялы