На русском языке:
Польша запретила въезд в страну на авто без собственника, а также ввоз сигарет и алкоголя?
Учора ўвечары ў чатах па праходжанні мяжы сталі пісаць, што з 9 ліпеня Польшча забараняе ўезд у краіну, калі чалавек вязе з сабой цыгарэты і алкаголь. Роўна аб такіх жа абмежаваннях паведамлялася яшчэ 1 ліпеня, але тады гаворка ішла аб мяжы з Латвіяй. Як высветлілася пазней, усе гэтыя абмежаванні прадугледжваюцца новымі санкцыямі ЕС.
Людзі пішуць, што польскія мытнікі яшчэ ўчора ўвечары паведамілі ім аб увядзенні забароны на ўвоз цыгарэт і алкаголю з Беларусі з 9 ліпеня. Акрамя гэтага, паведамляецца, што таксама з сённяшняга дня Польшча забараніла ўезд у краіну на аўтамабілі, калі за рулём ці ў салоне няма ўладальніка аўто.
Па інфармацыі людзей у чатах, з раніцы ўжо было некалькі выпадкаў, калі аўтамабілі разгортвалі і забаранялі ўезд у Польшчу менавіта з гэтай прычыны – у аўтамабілі не было гаспадара аўто. Таксама пішуць, што даверанасць ад уладальніка на кіраванне транспартным сродкам не падыходзіць і калі коратка, то ўсё зводзіцца да таго, што «няма гаспадара ў аўто – няма ўезду ў Польшчу».