На русском языке:
Польша закрывает пункт пропуска «Бобровники» на границе с Беларусью и расширяет санкции против чиновников Лукашенко
Заўтра, 10 лютага, у 14:00 Польшча прыпыніць працу пункта пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца») на мяжы з Беларуссю.
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі краіны Марыюш Каміньскі. Прычынай ён назваў «важныя інтарэсы дзяржаўнай бяспекі». Нагадаем, што ў лістападзе 2021 года Польшча закрыла памежны пераход «Кузніца» («Брузгі») у Гродзенскай вобласці.
Z uwagi na ważny interes bezpieczeństwa państwa zdecydowałem o zawieszeniu do odwołania od 10 lutego br. od godz. 12:00 ruchu na polsko-białoruskim przejściu granicznym w Bobrownikach.
— Mariusz Kamiński (@Kaminski_M_) February 9, 2023
Таксама выданне Reform.by са спасылкай на Камінскага паведамляе, што Польшча плануе пашырыць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за пераслед польскай меншасці ў Беларусі.
«У сувязі з пастановай Сейма Польшчы датычна Анджэя Пачобута, я даручыў падпарадкаваным мне службам падрыхтаваць заявы пра уключэнне ў санкцыйны спіс дадатковых асобаў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі і адказных за рэпрэсіі супраць палякаў Беларусі», — сказана ў заяве.
Учора журналіста і актывіста саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.