Беларусь перадала расейскім вайскоўцам буйную партыю індывідуальных аптэчак

Скрыншот: прэс-служба лукашэнкі
4 хв.

In English: Belarus transferred a large batch of individual first-aid kits to the Russian military
На русском языке: Беларусь передала российским военным крупную партию индивидуальных аптечек

Беларусь перадала расійскім ваенным буйную партыю індывідуальных аптэчак. Пра гэта расказаў так званы дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Вольфавіч.

«Лукашэнка пагутарыў з вайскоўцамі РФ, павіншаваў іх з каляднымі святамі. Ім былі ўручаны індывідуальныя медыцынскія аптэчкі, якія распрацаваны выключна на беларускіх прадпрыемствах і ўкамплектаваны беларускім складальнікам», – сказаў Вольфавіч.

Мяркуючы па апублікаваным відэа перадачы аптэчак, яны былі зроблены ТАА «Асамедыка». На сайце кампаніі сказана, што гэта «вядучы вытворца медыцынскіх расходных матэрыялаў і дыстрыб’ютар медыцынскага абсталявання сусветных вытворцаў». Усяго было перададзена не менш як 5 грузавікоў з аптэчкамі.

Як аказалася, «другое войска свету» нават не ў стане вырабіць для сваіх вайскоўцаў патрэбную колькасць аптэчак.

Відэа: прэс-служба Лукашэнкі.

Папярэдні матэрыял
Бяспека: Як бясследна выдаліць аплікацыю з тэлефона, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі?
Наступны матэрыял
За дзень у Беларусь з РФ прыбылі тры эшалоны з тэхнікай УС РФ

Iншыя матэрыялы