Польшча закрывае пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю і пашырае санкцыі супраць чыноўнікаў Лукашэнкі

google maps
4 хв.

На русском языке: Польша закрывает пункт пропуска «Бобровники» на границе с Беларусью и расширяет санкции против чиновников Лукашенко

Заўтра, 10 лютага, у 14:00 Польшча прыпыніць працу пункта пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца») на мяжы з Беларуссю.

Польшча закрывае пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю і пашырае санкцыі супраць чыноўнікаў Лукашэнкі

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі краіны Марыюш Каміньскі. Прычынай ён назваў «важныя інтарэсы дзяржаўнай бяспекі». Нагадаем, што ў лістападзе 2021 года Польшча закрыла памежны пераход «Кузніца» («Брузгі») у Гродзенскай вобласці.

Таксама выданне Reform.by са спасылкай на Камінскага паведамляе, што Польшча плануе пашырыць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за пераслед польскай меншасці ў Беларусі.

«У сувязі з пастановай Сейма Польшчы датычна Анджэя Пачобута, я даручыў падпарадкаваным мне службам падрыхтаваць заявы пра уключэнне ў санкцыйны спіс дадатковых асобаў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі і адказных за рэпрэсіі супраць палякаў Беларусі», — сказана ў заяве.

Учора журналіста і актывіста саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Папярэдні матэрыял
«Наша Ніва»: На беларускіх палігонах трэніруюць таксама расейскіх зэкаў для ПВК «Вагнера»
Наступны матэрыял
Сенат Чэхіі прызнаў КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм

Iншыя матэрыялы