Платформа «еЗдароўе» запускае тыдзень пытанняў і адказаў пра COVID-19

Фота: Mufid Majnun / Unsplash.com
2 хв.

На русском языке: Платформа «еЗдоровье» запускает неделю вопросов и ответов про COVID-19

Сузаснавальнік платформы «Голас» Павел Лібер на сваёй старонцы ў Facebook распавёў пра запуск Тыдня пытанняў і адказаў пра каранавірус на платформе анлайн-кансультацый з лекарамі «еЗдароўе».

Па словах Паўла Лібера, на гэтым тыдні праект павялічыць колькасць спецыялістаў, якія змогуць адказаць на ўсе пытанні, звязаныя з каранавірусам. А ўжо ў канцы тыдня будуць сабраныя самыя папулярныя пытанні і адказы.

Спецыялісты гатовыы адказаць на пытанні:

  • Якія могуць быць пабочныя эфекты ад вакцыны?
  • Ці ёсць небяспечны для вакцынацыі ўзрост?
  • Ці можна камбінаваць некалькі розных вакцын?
  • Чаму трэба насіць маскі?
  • І многае іншае.

Каб задаць сваё пытанне, неабходна зарэгістравацца на сайце «еЗдароўе» (у Беларусі даступны праз VPN) і націснуць на кнопку «Задаць пытанне» ў секцыі «Тыдзень пытанняў пра COVID». Пасля гэтага напішыце сваё пытанне і дашліце яго. У вас з’явіцца чат з доктарам, у які прыйдзе адказ ад спецыяліста.

Платформа «еЗдароўе» працуе ананімна і бясплатна, але вы можаце зрабіць добраахвотнае ахвяраванне.

Папярэдні матэрыял
Орхуская канвенцыя: ліквідацыя «Экадома» прызнана пераследам і прыгнётам НДА
Наступны матэрыял
Польшча выступае за санкцыі супраць авіякампаній, якія маюць дачыненне да перавозкі мігрантаў

Iншыя матэрыялы